Меркаванні1919

Як можна праверыць лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне, якія абвяшчае Ярмошына?

На жаль, аніяк.

Практычна ўсе незалежныя назіральнікі не дапушчаныя на ўчасткі. А ўчастковыя і тэрытарыяльныя камісіі на 99,9% складаюцца з лукашэнкаўцаў і людзей, ім падначаленых.

Больш за тое, нават пратаколы аб яўцы на ўчасткі за дзень старшыні камісій паказваюць назіральнікам не ўсюды, таму апошнія не могуць нават супаставіць лічбу, якую налічылі за дзень, з той, якая пайшла «ў цэнтр».

У такіх умовах практычна ніякага спосабу напэўна пацвердзіць ці абвергнуць лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне, якія будуць ад сёння агучвацца абласнымі выбаркамамі і Цэнтрвыбаркамам, немагчыма.

Ва ўсіх іншых краінах Еўропы ў камісіі маюць права ўваходзіць прадстаўнікі ўсіх кандыдатаў, а за падлікам выдачы бюлетэняў, а пасля — колькасці галасоў сочаць назіральнікі. Пасля яны атрымліваюць копіі пратаколаў, іх можна суміраваць па рэгіёне і краіне і зверыць з агульнанацыянальным вынікам. 

Датэрміновае галасаванне, фота Надзеі Бужан

Што робяць назіральнікі, каб хоць неяк засцерагчыся ад крымінальнага злачынства — фальсіфікацыі выбараў? 

На некаторых участках, дзе назіральнікаў не дапусцілі ўсярэдзіну ўчастка, яны лічаць выбарцаў пад дзвярыма. Аднак такі падлік мае толькі маральнае значэнне. Ён нічога не зможа даказаць, калі старшыня камісіі напіша ў пратаколе лічбу, большую за рэальную.

Акрамя таго, заклік Ціханоўскай галасаваць масава, усім, у дзень галасавання, мае практычную мэту. У такім выпадку прыпіскі на датэрміновым галасаванні прывядуць да таго, што сума дзвюх лічбаў (накручанага датэрміновага, напрыклад, 30%, і рэальнага ў дзень галасавання 75%) будзе перавышаць 100 працэнтаў. Аднак, ізноў жа, даведаюцца пра гэта толькі члены камісій, бо выніковыя пратаколы складае старшыня камісіі. Але менавіта на гэтых простых членаў камісій і разлічвае штаб Ціханоўскай. У адрозненне ад старанна адабраных старшынь, астатнія сябры камісій — звычайныя людзі, і штаб Ціханоўскай верыць, што многія з іх гэтым разам паведамяць сапраўдныя вынікі галасавання.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць