Каля касцёла ў Маладзечне 2 верасня прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку арцыбіскупа Кандрусевіча, піша «Рэгіянальная газета».
Па большай частцы сабраліся жанчыны, у некаторых у руках быў партрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Нагадаем, Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, хоць і з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
У чарговы раз не абышлося без супрацоўнікаў міліцыі. Яны прайшліся каля ланцуга людзей. Адзін з мегафонам заявіў, што мерапрыемства несанкцыянаванае, а дзеянні грамадзян незаконныя і прасіў разысціся. Людзі казалі, што чакаюць пачатку імшы.
Яшчэ адзін з супрацоўнікаў здымаў людзей на камеру.
Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны. Пасля пачалася імша ў касцёле.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0