У Бялынічах 5 верасня затрымалі мясцовых актывістаў Яўгенію Мяцеліцу і Уладзіслава Лістраценку. 6 верасня ў горадзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства, паведаміў «Магілёўскі рэгіён».

У супрацоўнікаў ДАІ ўзніклі сумневы наконт VIN-нумара аўтамабіля і яны даставілі актывістаў да будынка Бялыніцкага РАУС. Там іх затрымалі міліцыянты, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і пакінулі пад вартай.

Акцыі пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў праходзілі ў Бялынічах на працягу некалькіх дзён з 14 да 19 жніўня.

Паводле сяброў Мяцеліцы і Лістраценкі, актывістаў затрымалі, каб унікнуць магчымых акцый падчас афіцыйнага святкавання Дня беларускага пісьменства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0