БЧБ-нявесту Іну Зайцаву не выпусцілі з гродзенскага ізалятара. Справу адправілі на дапрацоўку

hrodna.life
Справа мінчанкі Іны Зайцавай 2 лістапада адправілі на дапрацоўку. Да суду яна застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) ў Гродне. Пра гэта Hrodna.life распавёў яе муж Андрэй.
«Іна — адзіная дзяўчына, якая засталася пасля выхадных у Гродзенскім ІЧУ. Адвакат не сустракаўся з ёй, бо не было яшчэ працэсу. Што ёй інкрымінуюць мы не ведаем, мне нічога не кажуць. Гуляюць у сакрэцікі», — распавёў Андрэй Зайцаў.
31 кастрычніка Іна прыехала ў Гродна падтрымаць пратэстоўцаў і звольненых супрацоўнікаў «Азота». Яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яна вярталася ў сталіцу.
-
КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»
-
У продажы з’явілася пашыранае англамоўнае выданне кнігі Алеся Бяляцкага
-
«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе
Каментары