Выкладчыка кафедры інфарматыкі факультэта камп'ютарных сістэм Сяргея Стахоўскага і выкладчыка кафедры фізвыхавання Анжэлу Гайдучык затрымалі 6 снежня, паведамляе dev.by.
Абодвух судзілі праз скайп па 23.34 ч.1 КаАП у судзе Фрунзенскага раёна. Суддзя ў абодвух выпадках — Юлія Чыж. Рашэнні таксама аднолькавыя — 12 сутак арышту.
Сяргею Стахоўскаму — 42 гады, раней ён разам са сваімі калегамі-выкладчыкамі запісаў відэазварот, у якім заклікаў грамадзян Беларусі паступаць па сумленні.
Анжэле Гайдучык — 51. Ёй прысудзілі арышт, нягледзячы на тое што на яе ўтрыманні знаходзяцца двое дзяцей і ляжачая мама.
0
0
0
0
0
0