Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвінаваціў дзейнага лідара краіны Дональда Трампа ў падбухторванні амерыканцаў, якія напалі на Капітолій 6 студзеня.
Паводле яго слоў, напад быў спланаваны і каардынаваўся.
«Яго здзейснілі палітычныя экстрэмісты і ўнутраныя тэрарысты, якіх падбухторваў да гвалту прэзідэнт Трамп», — сказаў Байдэн.
Ён назваў штурм Капітолія узброеным паўстаннем супраць ЗША і заявіў, што вінаватых неабходна прыцягнуць да адказнасці.
0
0
0
0
0
0