@Oleg_Ilchenko / Twitter

@Oleg_Ilchenko / Twitter

Відэа з месца выбуху апублікаваў тэлеграм-канал «Мабільны рэпарцёр». На ім відаць, што будынак, у якім размяшчалася некалькі супермаркетаў, амаль цалкам разбураны, паведамляе РБК.

У прэс-службе МУС па Паўночнай Асеціі паведамілі, што выбух адбыўся ў супермаркеце «Магніт». «РІА Новости» са спасылкай на экстранныя службы паведамляе, што ў будынку выбухнуў газ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры выбуху, які адбыўся ў непрацоўны час, ёсць прынамсі адзін пацярпелы. Крыніца «Інтэрфакса» паведаміла аб адным чалавеку. У Міністэрстве аховы здароўя рэгіёна паведамілі, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0