Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Каб атрымаць такія рэзультаты, даследчыкі вывучылі інфармацыю пра стан здароўя двух мільёнаў брытанцаў і амерыканцаў. Кіраўнік навуковай працы, прафесар Вімал Карані з англійскаг Ўніверсітэта Рыдынга, распавёў пра тых з даследаваных людзей, хто меў мутацыю, якая дазваляе спажываць шмат малака. Гэтыя людзі мелі большую вагу цела і колькасць тлушчу ў арганізме, але пры гэтым узровень халестэрыну ў іх целе быў ніжэйшы, піша Daily Mail.

Таксама тыя, хто спажывае малако кожны дзень, на 14% менш схільныя да сардэчных хвароб. Адпаведна людзі з мутацыяй, названай вышэй, маюць меншую рызыку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.

Раней існавала меркаванне, што малочныя прадукты шкодзяць здароўю, але зараз з’яўляецца ўсё больш навуковых даных, якія даказваюць, што гэта не так. Вядома, што шэраг звязаных з абменам рэчываў хвароб, напрыклад, дыябет і атлушчэнне, маюць сувязь з занадта вялікім спажываннем малака, але няма доказаў, што менавіта малако выклікае гэтыя хваробы. Больш за тое, вядома, што малако дапамагае захоўваць здароўе касцей і змяшчае шмат бялка і вітамінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0