Грамадства

Гамельчаніна Юрыя Прахарэнку накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне

Суд Савецкага раёна Гомеля 1 лістапада вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі), піша spring96.org.

Па справе праходзяць 23 пацярпелыя. Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, суддзі, пракурорскія работнікі.

Сам абвінавачаны ў судзе па-ранейшаму не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні. Яму трэба неадкладнае медычнае даследаванне и лячэнне, аднак гэтае пытанне так хутка не вырашаецца.

За час зняволення ў СІЗА Гомеля Юрый пахудзеў больш чым на 35 кілаграмаў.

Ягоным законным прадстаўніком у судзе выступае бацька — Сяргей Прахарэнка.

Сёння суд прыняў рашэнне: паколькі Юрый Прахарэнка мае псіхічнае расстройства і не можа ў дадзены момант панесці пакаранне, прызначыць яму прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў стацыянары са звычайным назіраннем да рашэння урачэбна-кфаліфікацыйнай камісіяй прызнаць яго здаровым. альбо хворым.

У адваротным выпадку справа будзе спыненая за тэрмінам даўніны.

Усе матэрыялы справы і рэчавыя доказы захоўваць да рашэння камісіі. Да накіравання на лячэнне Прахарэнка застаецца пад вартай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў14

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць