У Гарадоцкім раёне 18-гадовы кіроўца ўрэзаўся ў дрэва. Загінуў ён і яго пасажыр

Скрыншот відэа МУС
Здарэнне адбылося 23 лістапада а 21-й вечара на дарозе Віцебск — Гарадок паблізу вёскі Баталі, паведамляе МУС.
18-гадовы кіроўца на «Рэно Лагуна» пры завяршэнні абгону не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Ён і яго 19-гадовы пасажыр ад атрыманых траўм памерлі на месцы здарэння.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары