Грамадства

«Ніякага дачынення не маем», — арганізацыя «Надзея» пра выпадак каля пасольства Беларусі ў Лондане

МЗС Беларусі у панядзелак заявіла пра напад на сваё пасольства і збіццё консула ў Лондане вечарам 19 снежня. У паліцыі Бі-бі-сі паведамілі аб затрыманні аднаго чалавека. Беларускія ўлады абвінавацілі ў нападзе беларускую ж дыяспару, яе прадстаўнікі заявілі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.

«Аднаму з супрацоўнікаў пасольства былі нанесеныя сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Ва ўстанове аховы здароўя дыягнаставаны пералом носа, страсенне мозгу лёгкай ступені і траўматычны пералом зуба», — зазначалася ва ўчорашняй заяве МЗС.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа на якім можна ўбачыць групу мужчын, якія сабраліся ля будынка ў лонданскім раёне Кенсінгтан. Адзін з іх патрабуе, каб Лукашэнка сышоў, чутная нецэнзурная лаянка. Самога моманту збіцця на відэа няма.

Днём 19 снежня каля будынка пасольства сапраўды праходзіла акцыя пратэсту, але яна завяршылася без здарэнняў і да інцыдэнту.

У нападзе МЗС Беларусі абвінаваціла «радыкальную эмігранцкую групоўку «Надзея»». Гаворка вядзецца пра супольнасць беларусаў у Вялікабрытаніі, якая выступае за спыненне рэпрэсій і новыя выбары ў Беларусі. У ёй налічваецца 600 чалавек.

У самой «Надзеі» Бі-бі-сі заявілі, што не маюць ніякага дачынення да інцыдэнту. «Мы асвятляем акцыі, але не з'яўляемся арганізатарам кожнай. Мы не ведаем, хто ўчыніў правакацыю — гэтым будзе займацца паліцыя і шукаць вінаватых людзей па камерах», — сказала адна з прадстаўніц супольнасці.

Яна дадала, што прыйшла ў жах ад гэтай навіны: «Гэтыя людзі [нападнікі] ніяк не адносяцца да нашага чата беларусаў у Вялікабрытаніі, але тым самым спрабуюць ачарніць слова «Надзея», нашу рэпутацыю ў Вялікабрытаніі».

У лонданскай паліцыі Бі-бі-сі сказалі, што ім паведамілі пра беспарадкі, якія адбываюцца каля пасольства Беларусі ў нядзелю каля 19.40 па мясцовым часе.

«Супрацоўнік [пасольства] паведаміў, што падвергся нападу і атрымаў траўму твару. Непадалёк быў затрыманы і ўзяты пад варту адзін мужчына», — заявілі ў паліцыі, дадаўшы, што падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць