8 жніўня стартаваў чарговы чэмпіянат Балгарыі па футболе ў вышэйшай лізе.

Супернік барысаўскага БАТЭ па плей-оф Лігі Еўропы клуб «Літэкс» з Ловеча разграміў у гасцях клуб «Лакаматыў» з Мездры з лікам 5:0.

Ужо на 5-й хвіліне вызначыўся Георгі Міланаў, на 9-й хвіліне – Вілфрыд Ніфлор, на 38-й – Івайла Петкаў. На 85-й хвіліне зноў вызначыўся Ніфлор, а 88-й пераможную кропку паставіў Святаслаў Тодараў.

1 жніўня «Літэкс» прайграў у Суперкубку Балгарыі клубу «Леўскі» – 0:1.

***

Матчы БАТЭ – «Літэкс» пройдуць 20 і 27 жніўня. Першы матч – у Барысаве. Пераможца двубою трапляе ў групавы турнір Лігі Еўропы, што прыйшла на змену Кубку УЕФА.

БАТЭ сёння ў гасцявым матчы 1/16 фіналу Кубку Беларусі перамог «Баранавічы» з лікам 4:0.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?