Інтэрнэт і СМІ

«Цынічна раскідаў металічныя прадметы тыпу «Ёж». Як прыходзілі з ператрусам да журналіста Анатоля Гатоўчыца

Чарговы, трэці па ліку вобшук за год, міліцыя ўчыніла ў Гомелі падвечар у суботу ў аднаго са старэйшых журналістаў рэгіена Анатоля Гатоўчыца.

Гэтым разам да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС — Алег Федзяй, Станіслаў Лукаўцоў. Яшчэ адзін міліцыянт не назваў свайго прозвішча ўцямна, паўтарыць адмовіўся — «Я вам не папугай, каб паўтараць».

У пастанове на вобшук не было санкцыі пракурора горада Булынкі, хоць прозвішча яго стаяла ў верхнім правым кутку пастановы, паведамляе «Народная воля».

«Мы паведамім пракурору пазней, бо сёння субота, пракуратура не працуе», — тлумачылі міліцыянты.

Жуналіст стаў пытацца пра аператыўную падставу для вобшуку — што адбылося такога, што ажно трое афіцэраў рынуліся на кватэру ў выходны дзень з вобшукам?

«Бел-чырвона-белыя сцягі ў доме ёсць?» — не вытрымаў малады супрацоўнік, каторы не схацеў назваць прозвішча для запісу.

Пытанне, апроч рогату, нічога не выклікала.

Маёр Федзяй стаў тлумачыць, што 3 лютага а 20 гадзіне каля ўпраўлення ДАІ на вуліцы Федзюнінскага нехта раскідаў металічныя шыпы, і гэта мог быць журналіст.

У пастанове на вобшук пазначана, што зламыснік, «дзейнічаючы з выключным цынізмам, раскідаў 48 канструкцый тыпу «ЁЖ».

«Я стаў пытацца ў маёра, — расказвае Анатоль, — павінны ж быць некія факты, каб падазраваць? Федзяй без усякага вагання заявіў, што ёсць фотаздымак, праўда, не надта выразны, камплекцыя нібыта адпавядае маёй. Цікаўлюся: «Ну, а вопратка на «цыніку» якая на тым здымку?» Маёр паглядзеў на зімовую куртку, якая вісела ў вітальні, і кажа: «Во, падобная на вашу». Адказваю старшаму афіцэру, што ў гэтай куртцы я хаджу толькі ў выходныя, а на будні дзень у мяне зусім іншая».

Анатоль дадае, што ад яго дома ў цэнтры да ДАІ як найменей за шэсць кіламетраў — дзяржінспекцыя знаходзіцца на паўночнай ускраіне горада.

І прыдумаць, што ўвечары 3 лютага ён знаходзіўся на вуліцы Федзюнінскага мог толькі чалавек не ў сваім розуме.

Тым часам малады міліцыянт стаў раскрываць у бліжэйшым ад вітальні пакоі шафы, выцягваць шуфляды, фатаграфаваць адзенне. Тое ж рабіў і ў астатніх пакоях, на што атрымаў пратэст ад гаспадароў. Убачыўшы на стале расійска-беларускі слоўнік Некрашэвіча і Байкова, таксама сфатаграфаваў, бо на ім былі чырвоныя гербы «Пагоня» і «БССР» ды іншыя мастацкія аздобы.

Пэўна, добра, што сфатаграфаваў, бо хоць прачытае эпіграф, вынесены на вокладку: «Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна над нашай ніваю». А яшчэ маладзён стараўся гаварыць па-беларуску, праўда, нёс нейкую бязглуздзіцу: «А гдзе вы былі ў жніўні, кагда нас, міліцыянераў, жглі на плошчы Леніна?» (гамельчане ведаюць, што ў тыя дні на плошчы быў брутальна затрыманы міліцыяй 25-гадовы жыхар Аляксандр Віхор, які праз двое сутак апынуўся ў моргу).

Пасля вобшуку міліцыянты апыталі Анатоля Гатоўчыца, які патлумачыў, што 3 лютага ўвечары быў дома і ніякім чынам не мог знаходзіцца каля ДАІ. Да таго ж Анатоль у свой час быў нават грамадскім аўтаінспектарам у гэтай службе, яе кіраўнікі ахвотна падвозілі журналіста на сотню кіламетраў, калі трэба было хутка патрапіць на месца падзеі па журналісцкіх справах.

Вобшук у кватэры Гатоўчыца доўжыўся каля гадзіны і скончыўся блізу 17.00. Ні «ёжыкаў», ні «кракадзілаў» у доме не выявілі і нічога не забралі. Толькі жонцы Марыі, таксама журналістцы, давялося выклікаць хуткую медычную дапамогу.

«Не трэба быць вялікім правідцам, — зазначае Анатоль, — каб не разумець, што ўлады перад рэферэндумам па Канстытуцыі дазачышчаюць інфармацыйнае поле, імкнучыся навесці паболей страху ў грамадстве, і ў журналісцкай супольнасці тым болей».

***

Анатоль Гатоўчыц — паўстагоддзя ў журналістыцы. Працаваў у газетах «Советская Белоруссия», «Народнай газеце», «Наша Свабода» ды некаторых іншых агульнанацыянальных медыя. Зараз ён на пенсіі, у апошні час супрацоўнічае з газетай «Народная Воля».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць