За мінулы год у Мінску была заведзена 21 крымінальная справа супраць кантралёраў грамадскага транспарту
У 2021 годзе ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску расследавалі 21 крымінальную справу ў дачыненні да кантралёраў «Мінсктранса». Яны прымалі ад безбілетнікаў грошы (у якасці штрафу), а пасля выносілі пастановы на імя іншых грамадзян. А часам кантралёры і зусім не выносілі ніякіх пастаноў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Следчым камітэце прывялі прыклад аднаго прысуду: 53-гадовую мінчанку асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання ў два гады, а таксама 50 гадзін грамадскіх работ. Яна брала грошы ў безбілетнікаў, якія не мелі пры сабе дакументаў, а пазней, каб надаць законнасць сваім дзеянням, выпісвала пастановы на імя людзей, чые пашпартныя дадзеныя ў яе былі раней. Свае дзеянні яна матывавала тым, што хацела дамагчыся высокіх паказчыкаў на працы і атрымаць прэмію.
У Следчым камітэце ўдакладнілі, што кантралёры павінны дастаўляць безбілетнікаў з мэтай устанаўлення асобы ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі, аднак часта яны не робяць гэтага, каб не траціць час.
Каментары