Forbes Украіна: Украінская армія знішчыла расійскай тэхнікі на 5 мільярдаў долараў
Украінская армія з пачатку расійскага ўварвання знішчыла 2593 адзінкі варожай тэхнікі, якая ацэньваецца ў 5 млрд долараў, або 700 млрд расійскіх рублёў. Гэта ацэнка Forbes Украіна.

Сярод знішчанай тэхнікі ‒ 58 самалётаў, 83 верталёты, 363 танкі і 1205 баявых браніраваных машын.
У прыватнасці, разбураныя танкі каштавалі Расіі 1,5 млрд даляраў, а ББМ ‒ 0,7 млрд, самалёты і верталёты разам — 2,4 млрд даляраў.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары