Улады Казахстана паабяцалі забараніць уезд у краіну расійскаму прапагандысту Кеасаяну
Кеасаян, які з’яўляецца мужам Маргарыты Сіманьян, раней заявіў, што Казахстан можа паўтарыць лёс Украіны за адмену парада 9 мая.

«Казахі, браты, гэта што за няўдзячнасць? Вы праўда вырашылі, што Расія кудысьці выпарыцца, імігрыруе на Марс? <…> На Украіну зірніце ўважліва, падумайце сур'ёзна. <…> Калі вы і далей лічыце, што можна быць такімі хітражопымі і вам за гэта не будзе нічога, ха-ха-ха, вы памыляецеся».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары