Прыпыненне дзеяння ліцэнзіі на меддзейнасць «Ладэ» не з'яўляецца экстраардынарным фактам, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч БЕЛТА.

Дзмітрый Піневіч зазначыў, што цэнтр дапусціў сур'ёзныя парушэнні.
Яны тычыліся, у прыватнасці, невыканання пратаколаў падчас аказання неадкладнай меддапамогі. Гэта работа на абсталяванні, якое не зарэгістраванае або якое не прайшло неабходныя рэгламенты. Выяўленыя парушэнні санэпідрэжыму, якія могуць пацягнуць сур'ёзныя ўскладненні або пагрозу жыццю.
«Пласт парушэнняў быў выяўлены, мы яго прааналізавалі і прынялі рашэнне аб прыпыненні дзеяння ліцэнзіі гэтай кампаніі», — адзначыў ён.
Піневіч сказаў: калі кампанія жадае працягнуць працаваць, яна павінна звярнуцца з інфармацыяй аб устараненні парушэнняў.
Піневіч упэўнены: закрыццё самага буйнога прыватнага медцэнтра краіны — факт не экстраардынарны. «Усе павінны разумець: калі ты аказваеш медыцынскую дапамогу, то павінен аказваць яе якасна, згодна са стандартамі бяспекі», — сказаў ён.
Рашэнне аб прыпыненні ліцэнзій медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1» было прынятае на пасяджэнні лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя 4 мая.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары