Урад дазволіў крамам duty free са 2 чэрвеня не выконваць патрабаванні па дзяржрэгуляванні цэн. Гэта значыць, яны цяпер не павінны будуць прытрымлівацца «столі» па цэнніках, якую ўводзяць чыноўнікі для гандлю. Гэта прадугледжана пастановай урада №350 ад 31 мая.

У Беларусі цяпер дзейнічае абмежаванне на павышэнне цэн на сацыяльна значныя тавары — не больш за 1,2% за месяц. Таксама ўстаноўленая максімальная рэнтабельнасць і гандлёвыя надбаўкі. Перавышаць гэтую «столь» можна толькі з дазволу спецыяльнай камісіі па цэнаўтварэнні пры ўрадзе.

Крамы duty free з 2 чэрвеня не павінны будуць прытрымлівацца гэтых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0