Бізнесовец з горада Трстэна Марыян Мурын стаў першым ганаровым консулам Беларусі ў Славакіі. Консульскі патэнт, падпісаны міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, Мурыну 7 верасня ў Мінску ўручыў намеснік міністра Валерый Варанецкі на беларуска-славацкім эканамічным форуме.

Выступаючы на форуме, намеснік міністра адзначыў, што за апошнія шэсць гадоў тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас амаль у 10 разоў.

У інтэрв’ю БелаПАН Марыян Мурын паведаміў, што сферай яго ўласных дзелавых інтарэсаў з’яўляюцца будаўніцтва і турызм. З Беларуссю ён працуе чатыры гады. Запрашае беларусаў на зімовы адпачынак у Заходнія Татры. У рамках сваёй будаўнічай кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з »Амкадорам» для пастаўкі ў Славакію дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Як ганаровы консул Беларусі Мурын будзе «аказваць дапамогу ўсім беларускім кампаніям, зацікаўленым працаваць у Славакіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?