Навука і тэхналогіі

Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Мікрахвалевая печ вельмі практычная, таму што ў ёй можна хутка разагрэць ежу. Але некаторыя прадметы або прадукты, нагрэтыя ў мікрахвалёўцы, могуць пашкодзіць саму печ, або быць небяспечнымі для здароўя.

Фота: flickr.com

Мікрахвалевыя печы вельмі распаўсюджаныя, але ў іх можна прыгатаваць ці разагрэць не ўсё. Спіс прадметаў і прадуктаў, якія нельга туды класці, на здзіўленне доўгі.

Як працуе мікрахвалевая печ?

Крыніца: explainthatstuff.com

Абрэвіятура «ЗВЧ» расшыфроўваецца як «звышвысокачастотнае выпраменьванне». Менавіта ў ім палягае прынцып працы мікрахвалёўкі. Нагрэў ежы адбываецца пад уздзеяннем хваляў.

Яны награваюць вонкавы пласт прадуктаў, пранікаючы на глыбіню не больш за тры сантыметры. Унутраная частка награваецца за кошт нагрэву знешняй.

Пры ўключэнні прыбора адбываецца паскарэнне часціц — яны палярызуюць малекулы вады ў стравах, выбудоўваючы іх уздоўж ліній электрамагнітнага поля. Гэты рух выклікае нагрэў прадукту.

Якую тару нельга ставіць у мікрахвалёўку?

Гэтая тара можа як быць пашкоджаная сама, гэтак і пашкодзіць печку, і прывесці да сур'ёзнай паломкі:

  • пластыкавыя кантэйнеры і сталовыя прыборы, за выключэннем тых, на якіх напісана, што яны прыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы;
  • кантэйнеры з пенаполістыролу;
  • металічны посуд і сталовыя прыборы;
  • пазалочаны посуд і посуд з металічным напыленнем;
  • алюмініевая фольга;
  • папяровыя пакеты і сурвэткі;
  • закрытыя кантэйнеры, нават, калі яны прыдатныя для мікрахвалёўкі.

Якія прадукты катэгарычна нельга гатаваць у мікрахвалевай печы?

  • яйкі — як сырыя, гэтак і вараныя — яны могуць «выбухнуць». Амлет і засмажаныя можна;
  • замарожанае мяса — яно нераўнамерна і не цалкам нагрэецца, што можа скончыцца атручэннем;
  • садавіна — можа «выбухнуць», асабліва гэта тычыцца вінаграду, агрэсту і цытрусавых;
  • востры перац — калі вы адчыніце дзверцы, ён можа спрацаваць як пярцовы балончык;
  • какос у мікрахвалевай печы — таксама сумнеўная ідэя.

Некаторы час таму ў ТыкТоку з'явіўся вірусны ролік, у якім карыстальнікі з дапамогай мікрахвалёўкі гатавалі яйкі-пашот. На жаль, для некаторых гэтая забава скончылася трагічна.

Шантэль Кон, 25-гадовая дзяўчына з Вялікабрытаніі, таксама хацела паспрабаваць гэты трук. У выніку Шантэль засталася з вялікімі апёкамі твару, бо калі яна разрэзала гарачае яйка, яно пырснула кіпячым жаўтком проста ў твар.

Шантэль Кон. Фота: сацсеткі дзяўчыны

Вам таксама не варта ўключаць пустую мікрахвалевую печ. Яна выпраменьвае хвалі, якія нешта мусіць паглынаць.

Але ў пустой печы няма чаму гэта рабіць. Хвалі не зробяць вам шкоды, але могуць пашкодзіць прыладу. А гэтага варта пазбягаць, каб не траціць лішнія грошы.

У Расіі масава блакуюць ВПН-сервісы. Што рабіць, калі пачнуць і ў нас?

«Гадоў праз 5-10 усюды будуць сімуляцыі». Беларуска заснавала IT-кампанію, якая стварае

Выпіць чарку-другую і гэтым дапамагчы экалогіі. Будзеце смяяцца, але гэта цалкам

Каментары

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць