«13 верасня 2022 года прайшоў сумесны прафілактычны рэйд у інтэрнаце №1 УА «Кобрынскі ГПК»… спецыялістамі і спецыяльна навучаным сабакам на наяўнасць наркатычных сродкаў, а таксама правераныя тэлефоны на наяўнасць забароненых тэлеграм-каналаў. Падчас рэйду забароненых сродкаў не выяўлена. Хлопцам былі дадзеныя рэкамендацыі, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце і не зламаць сабе жыццё», — паведаміла адміністрацыя каледжа.

Цяпер, праўда, пры спробе зайсці на гэтую старонку сістэма выдае памылку, прытым што сам сайт працуе. Падобна на тое, што інфармацыю выдалілі.

Мяркуючы па фота і апісанні рэйду, у пакоі вучняў без папярэджання і якіх-небудзь падстаў проста з'явілася міліцыя з сабакамі, у суправаджэнні адміністрацыі каледжа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?