Раней ноч памяці рэгулярна праводзіліся ў Курапатах

Раней ноч памяці рэгулярна праводзіліся ў Курапатах

Акцыя памяці пройдзе 29 кастрычніка (субота) з 17.00 да 19.00 каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, насупраць Лукішскай плошчы).

У мерапрыемстве возьмуць удзел музыкі: Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Юры Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач, старшыня Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірутэ Янушкайце і іншыя ганаровыя госці. Жадаючым прадэкламаваць вершы будзе прадстаўлены вольны мікрафон.

Арганізатары акцыі запрашаюць беларусаў Літвы сабрацца ў гэты вечар разам, каб прачытаць і паслухаць улюбёныя творы, узгадаць тых, хто аддаў свае жыцці за вольную Беларусь. Але «Ноч (не)расстраляных паэтаў» — гэта не толькі ўшанаванне памяці бязвінна загінулых, гэта і праява салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў зняволенні зараз, заяўляюць арганізатары.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. — адна з найбольш крывавых датаў у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Тады ў засценках НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: дзеячаў культуры, навукі, тагачасных службоўцаў. Сярод іх былі 22 літаратары: паэты, празаікі, крытыкі. Гэты расстрэл стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі, якія ішлі з 1929 года.

Раней такія акцыі па ўшанаванні рэгулярна праводзіліся ў Курапатах у Мінску.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0