Здароўе44

Калі вы зможаце прайсці гэты 10-секундны тэст, ёсць шанец, што вы перажывяце сваіх аднагодкаў

Новае даследаванне паказвае, што магчымасць прастаяць на адной назе хаця б 10 секунд павышае вашы шанцы на больш працяглае жыццё.

Фота: vecteezy

Калі вы можаце балансаваць на адной назе хаця б 10 секунд, радуйцеся! Хутчэй за ўсё, вы перажывяце многіх сваіх равеснікаў. З іншага боку, калі вам больш за 50 гадоў і вы не можаце выканаць гэты тэст на раўнавагу, вы можаце падвяргацца большай рызыцы смерці на працягу дзесяці гадоў у параўнанні з вашымі аднагодкамі.

Popular Mechanics распавядае пра новае даследаванне, праведзенае ў Бразіліі, якое выявіла, што няздольнасць захоўваць раўнавагу на адной назе на працягу 10 секунд прыводзіць да павышэння рызыкі смерці па любой прычыне на 84 % для людзей ва ўзросце 51 года і старэйшых.

Гэта было працяглае даследаванне: даследчыкі назіралі за аднымі і тымі ж суб'ектамі на працягу пэўнага часу. У даным выпадку — з 2009-га па 2020 год, хоць назіранне было часткай больш шырокага праекта, які пачаўся ў 1994 годзе. У ім прынялі ўдзел 1702 чалавекі ва ўзросце ад 51 да 75 гадоў, усе яны жылі ў Бразіліі.

Даследчыкі далі ўдзельнікам тры магчымасці паспрабаваць балансаваць без падтрымкі на адной назе на працягу 10 секунд падчас першапачатковага агляду. Яны выявілі, што кожны пяты не здолеў выканаць заданне. Затым яны назіралі за станам здароўя ўдзельнікаў на працягу сямі гадоў і выявілі, што 17,5 % тых, хто не прайшоў тэст, памерлі. У той жа час смяротнасць сярод тых, хто прайшоў тэст, склала 4,5 %.

Сцвярджаецца, што новае даследаванне сведчыць пра тое, што добры баланс можа быць сакрэтам выжывання (ці з’яўляецца адным з асноўных інгрэдыентаў).

Як правіла, сярэдні чалавек адчувае зніжэнне цяглічнай сілы пасля 35 гадоў з хуткасцю ад 1 да 2 адсоткаў у год. Рызыка ўзроставай хваробы, якая прыводзіць да страты цяглічнай масы, таксама рэзка ўзрастае пасля 65 гадоў. Ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў гнуткасць таксама змяншаецца, прычым мужчыны губляюць яе хутчэй, чым жанчыны.

Дык у чым справа? Вы старэеце, і ў нейкі момант можаце страціць раўнавагу, упасці, зламаць сцягно. Даследчыкі кажуць, што адной з асноўных прычын падзення людзей з’яўляецца фізічная слабасць і неразвітасць.

Фота: vecteezy

Раўнавага з'яўляецца асновай здольнасці чалавека рухацца і функцыянаваць самастойна, і яна патрабуе каардынацыі некалькіх фізіялагічных сістэм. Гэта адзін з асноўных элементаў даўгалецця, што добра задакументавана ў папярэдніх даследаваннях.

Што ж можна рабіць у якасці прафілактыкі? Кіраўнік даследавання кажа, што тры 10-хвілінныя трэніроўкі на тыдзень могуць дапамагчы, калі яны інтэнсіўныя. Пераключэнне паміж нагамі на працягу 20 секунд — па 10 секунд на нагу — усё, што вам трэба на дзень.

Аднак пажылым людзям і тым, хто мае праблемы з раўнавагай, рэкамендавана стаяць побач з кімсьці іншым, сцяной ці іншай апорай. Такім чынам, пры ўмове выканання тэхнікі бяспекі, вы можаце рабіць гэтае практыкаванне, балансуючы па 10 секунд на кожнай назе, пакуль чысціце зубы.

Вядома, калі вы трэніруеце толькі раўнавагу, гэтага, хутчэй за ўсё, не будзе дастаткова для больш здаровага і доўгага жыцця, дадаюць даследчыкі. Фізічная падрыхтоўка павінна складацца з аэробных і неаэробных кампанентаў: сілавых практыкаванняў для развіцця цяглічнай сілы, гнуткасці і раўнавагі.

Каментары4

  • ЯНКА
    13.11.2022
    Кислый, можна яшчэ ўскладніць тэст. Вось паспрабуйце пастаяць з высока задранай нагою й з заплюшчанымі вачыма ў людным мейсцы, напрыклад, у мэтро. Калі саромееця людзей, стойце так у гарóдзе. Дакладна, у апошнім выпадку будзе карысьць.
  • Ванек
    13.11.2022
    А какая радость пережить всех в старости???
  • мд
    14.11.2022
    Ванек, абсолютно никакой

    мой малы (год 5 яму было) сказаў:
    - мам, а был такой человек Майкл Джексон, который хотел прожить 200 лет, но он умер 

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты22

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты22

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →