У смартфонах на Android знайшлі спосаб абыходзіць пароль экрана. Распавядаем, як праверыць свой смартфон
Аказалася, што ў некаторых мадэлях андроідаў, калі выканаць просты алгарытм, можна разблакаваць чужы смартфон без уводу пароля. Праверце, ці не ўразлівы менавіта ваш.
Фота: TrustedReviews, па ліцэнзіі CC BY-NC-ND 4.0
Гэта дакладна працуе з усімі тэлефонамі Google Pixel, але, па звестках даследчыка, які знайшоў баг, можа спрацаваць і з іншымі тэлефонамі на Android-версіях з 10-й па 13-ю. Вам спатрэбіцца толькі сім-карта, ад якой вы ведаеце PIN і PUK-коды, важна ведаць абодва (яны ёсць на ўпакоўцы ад сім-карт). Вось вельмі простая інструкцыя, як гэта працуе:
Заблакуйце прыладу.
Дастаньце латок для SIM-картаў і ўстаўце SIM-карту, якая патрабуе пін-код для разблакіроўкі.
Увядзіце пін-код няправільна 3 разы, каб адключыць SIM-карту і яна запатрабавала PUK-код.
Увядзіце сапраўдны PUK-код для SIM-карты і стварыце новы пін-код.
Праверце, ці не разблакаваўся ваш смартфон. Калі не — на вас не працуе гэты баг.
У любым выпадку прачытайце, што рабіць, каб або выправіць баг, або ўвогуле зрабіць ваш тэлефон менш уразлівым.
Відэаінструкцыя па тым, як гэта працуе. Відэа: YouTube / David Schütz
У эксперыменце чалавек абыходзіў так блакіроўку з адбіткам пальца і пін-кодам экрана, але падобна, што гэта працуе для любых камбінацый.
Калі вы не можаце спраўдзіць гэта самі, то папрасіце сваіх сяброў ці блізкіх, асабліва калі ў вас смартфон ад Google.
Што рабіць, калі ў вас атрымалася так разблакаваць тэлефон і вы хочаце зменшыць рызыку такіх здарэнняў?
Рэгулярна і своечасова абнаўляйце ваш тэлефон і праграмы ў ім. Не важна, ці атрымалася ў вас сёння — такіх праблем вельмі шмат, з'яўляюцца яны рэгулярна, а сумленныя распрацоўшчыкі стараюцца своечасова іх выпраўляць. Таму інструкцыя ніжэй падыдзе для ўсіх.
Зайдзіце ў меню абнаўленняў тэлефона і паглядзіце, ці няма свежых абнаўленняў. Калі ёсць — усталюйце і пераправерце яшчэ раз. На тэлефонах Google Pixel, дакладна ўразлівых, гэта робіцца так:
Пасля гэтага праверце яшчэ раз, ці працуе трук з разблакіроўкай, калі ў першы раз яна прайшла паспяхова. Калі абнаўленні былі і вы іх усталявалі, то, хутчэй за ўсё, не. Але калі так, то адзінае, што вам застаецца — перанесці важныя даныя з тэлефона і чакаць абнаўлення або проста памяняць тэлефон.
Чаму так сталася?
Вельмі проста — праз памылку праграмістаў і тэсціроўшчыкаў, якія не праверылі гэты сцэнар.
У Android існуе канцэпцыя «бяспечных экранаў» — то-бок нейкіх функцыянальных элементаў, якія карыстальнік можа бачыць без доступу да іншых элементаў і зашыфраванай памяці сістэмы, якая знаходзіцца «за паролем». І, груба кажучы, замест таго, каб пасля экрана змены пін-кода вяртаць экран разблакіроўкі, смартфон выклікаў код, які прыбіраў усе экраны. Цяпер гэта выпраўлена. Падрабязнае тэхнічнае апісанне — тут.
Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым88
Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8
Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы4747
Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы47
Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі2929
Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29
Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1515
Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы5858
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58
Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму2929
Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка11
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1
Каментары