Масква адправіла ў Нью-Дэлі запыт аб дапамозе ў пастаўках запасных частак для аўтамабіляў, самалётаў і цягнікоў, у якіх Расія цяпер абмежаваная з-за міжнародных санкцый і якія неабходныя ёй для захавання працаздольнасці жыццёва важных галін, піша RTVI.

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з запытам, у перададзеным Індыі спісе — каля 500 пазіцый.
Агенцтва ўдакладняе, што гэты спіс — папярэдні, і не зразумела, што з яго будзе адпраўлена ў Расію і ў якой колькасці, але крыніца Reuters ва ўрадзе Індыі заявіла, што сам спіс вельмі незвычайны па сваім маштабе.
Reuters адзначае, што спіс складаецца з 14 старонак. Расія запытвае каля 200 найменняў вырабаў у галіне металургіі і мноства кампанентаў для аўтамабільнай і авіяцыйнай галін: поршні, алейныя помпы і шпулькі запальвання, бамперы, рамяні бяспекі, кампаненты шасі, паліўныя сістэмы, сістэмы сувязі і пажаратушэння, выратавальныя камізэлькі і авіяцыйныя шыны.
Таксама ў спісе згадваецца сыравіна для вытворчасці паперы і спажывецкай тары, а таксама матэрыялы і абсталяванне для вытворчасці тэкстылю, у тым ліку тканіна і фарбавальнікі.
Індыя імкнецца нарасціць гандаль з Расіяй, але некаторыя кампаніі асцерагаюцца, што праз гэта могуць патрапіць пад заходнія санкцыі.
Сам запыт Масквы быў зроблены за некалькі тыдняў да візіту кіраўніка індыйскага МЗС у Расію ў пачатку лістапада. Падчас візіту гаварылася пра неабходнасць павялічыць двухбаковы гандаль паміж краінамі, удакладняе агенцтва.
Каментары
Кто сотрудничает с фашизмом в 21 веке, который осуществляет геноцид украинцев.
Узнаем силу санкции.