Мова44

З'явілася электронная бібліятэка помнікаў пісьменства, запісаных беларускай арабіцай

Такім чынам мовазнаўцы хочуць заахвоціць іншых даследчыкаў дзяліцца сваімі здабыткамі і напрацоўкамі з шырокай аўдыторыяй. 

Хамаіл канца XIX — першай паловы XX ст., сфатаграфаваны ва Уздзе. На ўнутраным баку верхняга вечка запісана «Napisaw hety chamail Molna Jakub Ždanowicz». На падставе слоў уладальніцы і імя перапісчыка вызначана, што ён быў перапісаны ў Клецку. Фота: Philology.by

Адкрыццё публічнага доступу да электроннай бібліятэкі арабскаграфічных помнікаў беларуска-татарскага пісьменства на сайце Philology.by прымеркавалі да Дня роднай мовы.

Прадстаўленыя ў электроннай бібліятэцы матэрыялы былі сабраныя падчас навуковых экспедыцый на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з 2008 года. Але палявыя ўмовы і адсутнасць часу адбіліся на якасці алічбоўкі і апісання рукапісаў. На мэце было ў першую чаргу зафіксаваць знойдзеныя матэрыялы, захаваць для далейшага вывучэння прынамсі іх змест, зрабіць іх дасягальнымі для даследчыкаў, бо рукапісы пры адсутнасці неабходных умоў захоўвання часта псуюцца. 

Хамаіл пачатку XX ст., сфатаграфаваны ва Уздзе. Фота: Philology.by

Справу падтрымала татарская грамада.

Пры магчымасці знойдзеныя ў бібліятэках татарска-мусульманскіх грамадскіх аб’яднанняў або ў сямейных зборах манускрыпты здымаліся лічбавым фотаапаратам, і пазней частка з іх была апісаная ў друкаваных каталогах, такіх як «Рукапісы татараў Беларусі XVIII — пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны» (2015) і «Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў» (2020).

Электронная бібліятэка ў пэўным сэнсе будзе працягам каталога 2020 года, у ёй будуць змяшчаюцца матэрыялы з прыватных збораў, якія не былі апісаныя раней.

Хамаіл другой паловы XIX — першай паловы XX ст., сфатаграфаваны ў Смілавічах. Фота: Philology.by

Матэрыялы для публікацыі падрыхтаваны вядучым навуковым супрацоўнікам сектара ўсходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Міхаілам Тарэлкам пры ўдзеле загадчыка гэтага сектара Дзмітрыя Сеўрука і старшага навуковага супрацоўніка Ірыны Сынковай.

На сёння выкладзены ў вольны доступ тры помнікі беларуска-татарскага пісьменства: два хамаілы пачатку XX ст. і канца XIX — першай паловы XX ст. з Узды і хамаіл другой паловы XIX — першай паловы XX ст. са Смілавічаў. Гэта спіс будзе папаўняцца мовазнаўцамі.

Кожная публікацыя ўключае лічбавую копію рукапісу і яго апісанне.

Каментары4

  • татарын
    21.02.2025
    Не латинкой единой, хутчэй бы!
  • Faf
    22.02.2025
    Уродливые феминитивы на арабском будут?
  • Проста жыхар
    16.03.2025
    Faf, гэта не па-арабску, а па-беларуску.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»14

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію8

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць