Эканоміка

Нацбанк пастрожыў патрабаванні да банкаўскіх картак

Унеслі змены ў Інструкцыю аб ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі і плацежнымі інструментамі, якія забяспечваюць іх выкарыстанне. Пастанова праўлення Нацбанка апублікаваная на Нацыянальным прававым партале і ўступіць у сілу з 22 мая, піша Office Life.

Як патлумачылі ў прэс-службе рэгулятара, канкрэтызаваныя пытанні кампраметацыі картак, удакладнены парадак блакавання і разблакавання плацежных інструментаў, у тым ліку па прычыне кампраметацыі. Акрамя таго, канкрэтызавалі пытанні, якія тычацца выпадкаў прызнання аперацый з выкарыстаннем картак неаўтарызаванымі.

Інструкцыя замацоўвае, што банкі абавязаныя выпускаць у абарачэнне карткі на фізічных носьбітах толькі з чыпам стандарту EMV. Прычым банкі павінны забяспечваць магчымасць шматфактарнай аўтэнтыфікацыі пры аперацыях у інтэрнэце.

Для інфармавання кліента аб праведзеных з выкарыстаннем карткі аперацыях банкі павінны папярэдне атрымліваць згоду на аказанне такой паслугі. Пры гэтым паслуга інфармавання можа аказвацца як бясплатна, так і платна.

У інструкцыі прапісана, што банкі абавязаныя паведамляць кліентам пра абмежаванні пераліку, сум або колькасці аперацый з выкарыстаннем картак, а таксама пра змену спісу краін і рэгіёнаў, у якіх уведзеныя абмежаванні па картках. Цяпер такое інфармаванне банкі робяць на добраахвотнай аснове.

Яшчэ адна змена — да заключэння дамовы банк павінен будзе праінфармаваць кліента пра крымінальную адказнасць за распаўсюджванне рэквізітаў картак або аўтэнтыфікацыйных даных, па якіх магчымае атрыманне доступу да рахункаў. Рэгулятар лічыць, што гэта дасць магчымасць павысіць веданне кліентаў, у тым ліку непаўналетніх, пра наступствы неправамерных дзеянняў з карткамі.

Інструкцыю таксама дапоўнілі нормай, па якой банк-эмітэнт вызначае парадак дзеянняў са знойдзенымі карткамі, выпушчанымі гэтым банкам. Пры вызначэнні названага парадку дзеянняў банк-эмітэнт прадугледжвае блакаванне такіх картак па сваёй ініцыятыве як скампраметаваных.

У Нацбанку дадалі, што змены ўлічваюць прапановы грамадзян і банкаў і дапамогуць павысіць бяспеку аперацый па картах, а таксама палепшыць якасць аказання плацежных паслуг у цэлым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць