Грамадства99

Каля «Некемпінскага» ў Мінску паставілі памятны знак знішчанай электрастанцыі ФОТА

Выяву амаль гатовага да адкрыцця знака размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Вячаслаў Акуліч.

Будынак самой электрастанцыі знеслі ў 2011 годзе пры пачатку работ па ўзвядзенні меркаванага гатэля «Кемпінскі». Паколькі пасля гэты аб'ект ператварыўся ў даўгабуд і ягонае мэтавае прызначэнне змянілася, то ён атрымаў у народзе мянушку «Някемпінскі».

Гэта была першая гарадская электрастанцыя, пабудаваная на беразе Свіслачы ў 1895 годзе. У яе афармленні былі элементы готыкі. Аб'ект быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, але паколькі ідэя будаўніцтва «Кемпінскага» падтрымлівалася на самым версе, на гэта не паглядзелі.

Пасля шмат было размоў пра аднаўленне электрастанцыі, прапаноўваліся розныя праекты. Урэшце перасталі гаварыць пра ўвесь будынак, а толькі пра фасад. Цяпер ідэя рэалізавалася такім чынам.

Каментары9

  • Ёсік
    30.11.2022
    Калі зносяць нешта дзеля будучага заробку, як паказвае час, нічога не атрымліваецца. Гэтым негатэлем сапсавалі праспект Скарыны. Вырашылі вялікія грошы зарабіць на будоўлі Газпрам-вежы, зруйнаваўшы аўтавакзал.
  • Джек Блэк
    30.11.2022
    Дурдом.
  • супер сусед
    30.11.2022
    О, там справа на яе ўжо моляцца
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Якія сімптомы паказваюць на рак кішачніка і што правакуе яго развіццё? Тлумачыць анколаг15

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць