Фота: Delfi

Фота: Delfi

«Галоўнае патрабаванне — каб было падпісана калектыўнае пагадненне з названай у ім сістэмай аплаты, устойлівымі стандартамі ўмоў працы і сацыяльнымі стандартамі», — казаў раней кіраўнік прафсаюза Альгірдас Маркявічус.

У нядзелю ўвечары дарадца мэра сталіцы Караліс Жукаўскас паведаміў, што страйкаваць будзе больш кіроўцаў, чым меркавалася, таму аўтобусы будуць курсіраваць яшчэ горш, чым думалі. Раней паведамлялася, што курсіраваць будзе палова аўтобусаў, а тралейбусы забастоўка менш закране.

Жыхароў Вільні заклікалі пазбягаць паездак на грамадскім транспарце ў час пік, выбіраць альтэрнатыўныя спосабы перамяшчэння, абмеркаваць магчымасць дыстанцыйнай працы.

Таксама пакуль складана прагназаваць, колькі дзён працягнецца забастоўка, аднак каманда кіраўнікоў робіць усё, каб як мага хутчэй дамовіцца з прафсаюзам.

Як бачым, умовы забастоўкі адрозніваюцца ад беларускіх рэалій, дзе забастоўкі фактычна забароненыя.

У Вільні будзе баставаць грамадскі транспарт. Вось як гэта робіцца, каб і інтарэсы адстаяць, і горад не калапсаваў

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0