Грамадства22

«Звычайныя грамадзяне: ад педагогаў да цэлых рэдакцый газет». Мінпрацы падвяло вынікі акцыі, якой збіраецца ўразіць ААН

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падвяло вынікі запушчанай ім акцыі ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў пад назвай «Не падвойным стандартам Канвенцыі аб правах інвалідаў». Чыноўнікі ганарацца тым, што ім за месяц удалося сабраць усяго паўсотню праўладных ролікаў.

Пралукашэнкаўскі паралімпіец Аляксей Талай падчас візіту ў акупаваны расійскімі войскамі ўкраінскі Данбас

Акцыю запусцілі пасля таго, як Міжнародны паралімпійскі камітэт за суагрэсію супраць Украіны прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі і спартсмены з інваліднасцю страцілі магчымасць выступаць на міжнародных турнірах.

«Неабыякавым грамадзянам» прапанавалі выказаць сваё абурэнне гэтым рашэннем. Усе ахвотныя маглі запісаць відэазвароты і адправіць спасылку на іх у Мінпрацы і сацабароны.

З 23 лістапада, як сцвярджаецца, чыноўнікі з усёй краіны атрымалі больш за 50 сюжэтаў. Зробленая з гэтага выснова, што «беларусы не згодныя з рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта», паказала, па словах міністаркі Ірыны Касцевіч, «як моцна нашы людзі гуртуюцца ў цяжкія моманты, дэманструюць сваю гатоўнасць дапамагчы адстаяць праўду».

Найбольш каштоўна, на думку міністаркі, тут тое, што ў акцыі прынялі ўдзел «звычайныя грамадзяне: ад педагогаў да цэлых рэдакцый газет».

Сабраныя відэасюжэты збіраюцца накіраваць у Камітэт ААН па правах інвалідаў, а таксама іншым міжнародным арганізацыям, якія займаюцца правамі чалавека. 

Варта адзначыць, што лукашэнкаўскія суды, выносячы палітычна матываваныя прысуды, зусім не бяруць пад увагу ні стан здароўя чалавека, ні наяўнасць у яго інваліднасці. У турмах і калоніях такія людзі таксама часта не маюць ніякіх паслабленняў, з іх нярэдка толькі яшчэ больш здзекуюцца. А пратэсты і просьбы з боку тых самых арганізацый, да якіх лукашысты самі цяпер апелююць, звычайна цынічна ігнаруюцца.

Каментары2

  • дзед-барадзед
    28.12.2022
    Той, хто працуе на знішчэнне правоў іншых людзей, і сам не мае ніякіх правоў!
    І не мае ніякага адрознення: ці гэта паралімпіец, ці прыкарытнік без аніякіх фізычных абмежаванняў!
  • Бкларус
    28.12.2022
    Гэтыя "звычайныя грамадзяне" могуць назваць хоць аднаго паралімпійца? Мяркую, что не кожны з іх нават ведае, што такое "паралімпіяда".

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць