«Дзе вы былі, калі мы ваявалі за Ічкерыю?» Кадыраў нечакана абвінаваціў Захад у няўдачах чачэнскіх незалежнікаў
Рамзан Кадыраў раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, які нядаўна заявіў, што Чачня заслугоўвае быць незалежнай дзяржавай. У самім факце крытыкі заходніх лідараў з боку прамаскоўскага кіраўніка Чачні нічога сенсацыйнага няма, але гэтым разам ён зайшоў з зусім нечаканага боку.

«Ён кажа, што трэба падтрымаць Ічкерыю.
У мяне пытанне: дзе вы былі, калі мы ваявалі за Ічкерыю, калі мы адстойвалі інтарэсы незалежнасці, чаму еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і Украіна, не падтрымалі нас, а сёння раптам вы вырашылі падтрымаць неіснуючую дзяржаву?»
— заявіў Кадыраў у відэазвароце, апублікаваным 28 студзеня ў яго тэлеграм-канале.
Кіраўнік Чачні адзначыў, што «быў заўзятым ічкерыйцам, і нам не давалі будаваць дзяржаву менавіта вы», маючы на ўвазе краіны Захаду. Між тым афіцыйная рыторыка расійскіх уладаў і прапагандыстаў сцвярджае акурат наадварот — што якраз Захад нібыта падтрымліваў сепаратызм у Чачні, і ў гэтым была ўся праблема.
Праўда, цяпер Рамзан Кадыраў незалежнай дзяржавы ўжо не хоча, бо пераканаўся, што не патрапіць ёй кіраваць без датацый з Масквы: «І сёння, як бы ні хацелі асобную дзяржаву, мы ніяк не можам існаваць [як асобная дзяржава], таму што паўтара мільёна насельніцтва [трэба] карміць, апранаць, абуваць, вучыць, дашкольныя, сацыяльныя пытанні, будаўніцтва, іншыя праграмы і праекты — нам гэтага не пацягнуць. Таму ва ўсіх сэнсах ва ўсіх напрамках наш народ зрабіў правільны выбар. І з кожным годам, з кожным днём мы пераконваемся ў гэтым», — сказаў ён у сваім звароце.
У Еўропе тэму незалежнай Чачні пачалі абмяркоўваць пасля таго, як у кастрычніку 2022 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову, у якой абвясціла Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя тэрыторыяй, «часова акупаванай РФ».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Существо продавшее свободную Искерию фсбэшной своре. Нет таким места в свободной стране.