Меркаванні88

Лявон Вольскі пра тое, чаму ў «чорныя спісы» музыкаў трапілі нават тыя, хто маўчаў

У пашыраны спіс выканаўцаў, музыка якіх забароненая на публічных імпрэзах, трапіла амаль 90 артыстаў. Сярод іх — нават Макс Корж і Ксенія Сітнік. Музыка Лявон Вольскі адрэагаваў на новыя «чорныя спісы».

«Калі ўзнік першы чорны спіс у Беларусі (куды я са сваімі праектамі, безумоўна, патрапіў), памятаю, па тэлевізары ішла нейкая агітацыйна-прапагандысцкая перадачка, і ў ёй раптам пачалі «кляйміць пазорам» беларускіх музыкаў і асабіста мяне.

Злавесным голасам дыктар вяшчаў: «Гэта ён (то бок, я), калі ўся Беларусь радавалася трыумфальнай перамозе нашай Ксеніі Сітнік на дзіцячым «Еўрабачанні», казаў пра яе: «Не люблю, калі дзеці крыўляюцца».

А потым — цытата з «Майго пакалення»:

«Набыць бы даляры,
Прадаць бы рублі,
А потым — падалей
Ад гэтай зямлі».

Вось, маўляў, да чаго заклікае гэты музыка.

І вось — мінула амаль 20 гадоў, і ўзнік абноўлены чорны спіс. Там ужо ёсьць і Ксенія Сітнік, перамозе якой так радавалася калісьці Беларусь.

Усё стала на свае месцы.

Спачатку ў спіс патрапілі артысты, якія ў 2020-м выказаліся супраць гвалту. Напісаў у сацсетцы: «Я супраць гвалту», — і ты вораг. Потым, у 22-м — тыя, хто супраць вайны.

А цяпер — тыя, хто не выказваўся. Таму, што цяпер трэба выказвацца за гвалт і вайну, а калі маўчыш — ты вораг»,

— напісаў Лявон Вольскі ў фэйсбуку.

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

Каментары8

  • Anatol Starkou
    09.02.2023
    У тэксце ТРЫ ЧАРАПАХІ:
    1) «Набыць бы даляры,
    Прадаць бы рублі,
    А потым — падалей
    Ад гэтай зямлі».Вось, маўляў, да чаго заклікае гэты музыка.2) І вось — мінула амаль 20 гадоў, і ўзнік абноўлены чорны спіс. Там ужо ёсьць і Ксенія Сітнік3) Усё стала на свае месцы.Вось так наш музыка разумея палітыку, якую транслявала для яго амерыканская Свабода, да якой ён датычны.Ксения ўжо стала палітыкам, Лявон? Ці можа яна разбіраецца ў паітыцы? Якім бокам? Бел-чырвона-белым?АМЕРЫКАНАСВАБОДНЫМ ці Хартыя97-сёмым? А мо ТУТбаяўскім?Граў бы ты лепей, музыка, ды спяваў, а не сунуў нос у палітыку - туды, дзе няма тваіх ля бімоль септаккордаў, у якіх ты хоць крыху рубіш. А ў палітыкі ты палітыкан ля амерыканскай Свабоды.
    https://nashaniva.com/309463
  • Максим Дизайнер
    09.02.2023
    Все верно, Лявон. Умничка ты наша, и гонар.
  • Илья
    09.02.2023
    Anatol Starkou, печально что твои комментарии пропускает модерация

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?28

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?28

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць