Навука і тэхналогіі22

Кітайскі спадарожнік, імаверна, зрабіў серыю лазерных стрэлаў над Гаваямі

Інцыдэнт зафіксаваў японскі тэлескоп.

Фота: National Astronomical Observatory of Japan (NAOJ), @SubaruTel_Eng

Уначы 28 студзеня ў небе над Гаваямі (ЗША) адбылася серыя лазерных стрэлаў. Пра гэта 9 студзеня паведаміла выданне ScienceAlert са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Японіі (NAOJ).

Гэтая сцэна была зафіксаваная дзякуючы іх тэлескопу Subaru, які знаходзіцца на вяршыні гавайскай гары Мауна-Кеа.

Яшчэ ў самым пачатку NAOJ лічыла, што лазеры зыходзілі ад радыёлакацыйнага спадарожніка NASA ICESat-2, які выкарыстоўваецца для назірання за таўшчынёй зямнога акіянічнага лёду і лясоў. Аднак ужо 6 лютага NAOJ атрымала больш дэталёвую інфармацыю аб інцыдэнце і прыйшла да высновы, што спадарожнік кітайскі.

«Па словах NASA, гэта не іх прылада. Агенцтва прааналізавала рух лазера і змадэлявала траекторыю спадарожнікаў, якія здольныя іх выпускаць, дзякуючы чаму вызначыла, што крыніцай лазераў з'яўляецца кітайскі спадарожнік Daqi-1/AEMS», — піша газета.

Паведамляецца, што Daqi-1 быў запушчаны ў красавіку мінулага года для маніторынгу ўзроўню вугляроду і забруджвання атмасферы Зямлі. Робіць ён гэта пры дапамозе інструмента ACDL — лазераў, якія могуць выяўляць аэразолі і вуглякіслы газ. Лічыцца, што менавіта гэтыя лазеры назіраліся ў паветранай прасторы над Гаваямі.

Пры гэтым ужо шмат гадоў Кітай таксама займаецца распрацоўкай розных відаў зброі накіраванай энергіі (DEW), як спадарожнікавыя лазерныя сістэмы, электрамагнітныя рэйкатроны і мікрахвалевыя ўстаноўкі.

Як і ў выпадку з нядаўнім ініцыдэнтам з кітайскім аэрастатам-шпіёнам, амерыканскія ўлады таксама заклікалі грамадзян не хвалявацца з-за спадарожніка над Гаваямі.

Відэа: National Astronomical Observatory of Japan (NAOJ), SubaruTel_StarCamAdmin

Чытайце яшчэ:

Амерыканцы паказалі, як ловяць у моры рэшткі кітайскага аэрастата ФОТА

«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт 

Названыя пяць краін, здольных перажыць ядзерную зіму 

Каментары2

  • Мойша
    10.02.2023
    Пара проста таемна збіць парачку спадарожнікаў і сказаць што самі спатыкнулія
  • Тома
    11.02.2023
    Китай еще одна империя зла и разсадник совкоаого коммунизма, т.е. по сути такого же людоедства как рашизм. Только их отличие от свин@собак в хитрости и трусости.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць