28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння памёр ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканата, паведамляе catholic.by.

Інфармацыя пра пахаванне будзе пададзеная пазней.
Нарадзіўся Дзмітрый 23 кастрычніка 1974 года ў Глыбокім, выхоўваўся ў каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра братоў. Яго родны брат — ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дэкан Вілейскі.
Ксёндз Дзмітрый Барыла практычна ўсё сваё святарскае жыццё быў душпастырам ракаўскай парафіі.
Пешая пілігрымка з Ракава пад яго кіраўніцтвам традыцыйна першая ўваходзіла ў Будслаў на фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай.
Ён быў спецыялістам у галіне кананічнага права, выкладаў гэтую дысцыпліну ў духоўнай семінарыі і на працягу многіх гадоў быў таксама афіцыялам Міждыяцэзіяльнага Трыбунала (касцёльнага суда) у Мінску.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары