Усяго патроху33

Былы палітзняволены Лявон Халатран з партнёрамі адкрывае ў Варшаве бар

Лявон Халатран да зняволення кіраваў двума мінскімі барамі. Цяпер ён вяртаецца да любімай справы, але ўжо ў Варшаве.

Лявон Халатран — справа. Фота: архіў саўладальнікаў бара

Разам з аднадумцамі Лявон Халатран адкрывае ўстанову пад назвай BackDoor Bar. Заснавальнікі мінскага аднайменнага бара пераехалі ў Варшаву і сярод цяперашніх партнёраў Лявона.

BackDoor у Мінску быў прададзены іншым уласнікам і не мае дачынення да варшаўскага (бар з такой жа назвай у Батумі таксама асобная гісторыя).

Для Лявона гэта ўжо не першы досвед у барным бізнэсе. У Мінску ён меў бар «ДК» на вуліцы Талбухіна і таксама кіраваў установай Ruin Bar у прасторы ОК16. 

Фармат новага бара вельмі падобны да яго мінскага папярэдніка, таму ўласнікі і пакінулі назву. Гасцям будуць прапаноўваць бургеры і піва, а таксама паказваць спартовыя трансляцыі. Магчыма, будуць ладзіць вечарыны і невялікія выступы. То-бок гэта будзе не начны клуб, а хутчэй тусовачная прастора.

Фота: архіў саўладальнікаў бара

Ідэя адкрыць бар прыйшла да яго саўладальнікаў у лістападзе мінулага года. Нейкі час яны шукалі памяшканне і нарэшце пачалі працу ў будучым бары 10 лютага. Саўладальнікі распавядаюць, што добрае памяшканне ў Варшаве знайсці даволі цяжка: па-першае, не разумееш, як шукаць, па-другое, не ведаеш дастаткова польскую мову. Таксама ў Варшаве шмат памяшканняў, якія відавочна пустуюць, але няма ні аб’яў, ні тэлефонаў, па якіх можна запытаць наконт арэнды. У дзяржавы ёсць свае плошчы, але звычайна яны ў дужа дрэнным стане і патрабуюць вялікіх грашовых укладанняў.

Заснавальнікі BackDoor знайшлі памяшканне для бара праз olx.pl — польскі сайт з аб’явамі. Гэта было месца, дзе ўжо працавала кавярня пад назвай «Рандэву», аформленая пад стыль нулявых — з бліскаўкамі, штучнымі кветкамі і гіпсакардонам паўсюль. Давялося ламаць усё гэта і дэкараваць памяшканне нанава. Лакацыя — цэнтральны варшаўскі раён Śródmieście, самы цэнтр пешаходнай вуліцы.

Уласнікі бара не стваралі сваю юрасобу (бо, як у прыезджых, былі праблемы з адкрыццём пад яе рахунку ў банку), а набылі ўжо гатовую разам з памяшканнем.

«Гэта трошкі даражэй, але нашмат зручней, бо адразу ёсць усе дакументы, ліцэнзіі і разнастайныя арэндныя дамовы. Калі купляеш юрасобу разам з памяшканнем, гэта можа каштаваць ад 30 тысяч злотых (амаль $7000)», — разважае адна з саўладальніц бара Наста Верабей.

Наста Верабей. Фота: архіў саўладальнікаў бара

Цяпер у будучым бары фарбуюць сцены, а таксама рыхтуюць для яго мэблю і абсталяванне. Адкрыць спадзяюцца ў красавіку. Сузаснавальнікі расказваюць, што кошт адкрыцця бара ў Варшаве дужа адрозніваецца ў залежнасці ад таго, якія ўмовы ў памяшканні і наколькі яго трэба адаптаваць пад твае патрэбы: напрыклад, ці трэба нанава праводзіць каналізацыю, ацяпленне, водазабеспячэнне і вентыляцыю.

У выпадку з BackDoor уласнікам дасталася гатовае памяшканне, таму яны пазбаўленыя часткі выдаткаў: напрыклад, там ёсць каналізацыя і вентыляцыя. На бар выдаткавалі ўжо недзе каля 30 тысяч даляраў, але наперадзе яшчэ шмат працы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Выдаткі атрымаліся каласальныя». Беларусы адкрылі джын-тонік бар у Варшаве — там можна есці ікру лыжкамі

Беларус адкрыў бар крафтавага піва на Мадэйры і расказвае, колькі прыносіць гэтая радасць

З сенцамі і сапраўднай печчу з ляжанкай. Вось як бы сёння выглядаў модны таўнхаўс, калі б у ім былі памяшканні і зоны як у беларускай хаце

Каментары3

  • Працоўны
    23.03.2023
    А нашыя нейкія вытворчасці запускаюць ці толькі "выпіць-закусіць"?
  • дочка Максима Дизайнера
    23.03.2023
    госпаде боже мой
    после вот этого вот -
    nashaniva.com/312411
    просто мечтаю пойти еще и в этот бар
  • ром
    23.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман16

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць