Грамадства22

Уладзіміру Цыгановічу, аўтару ютуб-канала MozgON, дадалі да 15 гадоў яшчэ год калоніі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да ранейшых 15. Пра новы прысуд праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

Уладзіміру Цыгановічу, аўтару ютуб-канала MozgON дадалі да 15 гадоў зняволення яшчэ год

Уладзімір — блогер, аўтар ютуб-канала MozgON. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцый — не толькі з пікетаў Ціханоўскага. У 2019 годзе пачаў выказвацца супраць дарожнага падатку і росту цэнаў на бензін. Упершыню выказаўся пра Ціханоўскага восенню 2019 года — абурыўся яго затрыманнем і заклікаў прыйсці на суд над ім, пазней таксама падтрымліваў Ціханоўскага. 31 мая 2020 года правёў трансляцыю пікета з Камароўкі, перад якім затрымалі Статкевіча.

У зняволенні палітвязень знаходзіцца ўжо амаль тры гады — яго затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Спачатку яго двойчы пакаралі «суткамі» паводле адміністрацыйных справаў, а потым перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Цыгановіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі. Спачатку палітвязня накіравалі для адбыцця пакарання ў віцебскую калонію №3. Але праз паўгода Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Але на гэтым ціск на палітвязня не скончыўся. Некалькі месяцаў таму па ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай турмы №4 супраць Уладзіміра распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы» (ч. 2 арт. 411 КК).

Справу пачалі разглядаць 7 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. На другім пасяджэнні, 10 красавіка, суддзя Таццяна Касцюк агучыла прысуд палітвязню — адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення.

Каментары2

  • Кот
    01.05.2023
    Напомню, Цыганович на своих стримах упорно называл беларускую нацию беларуским населением!!
  • кіт
    02.05.2023
    Кот, так лукашенко так называет уже 29 лет. Почему он тогда тоже не сидит в тюрьме?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць