Грамадства1313

«Я прашу вас, заставайцеся людзьмі». Святлана Ціханоўская выказалася аб прысудзе Раману Пратасевічу

Сёння ў Мінску быў вынесены прысуд па справе Nexta. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пад варту да разгляду апеляцыі не ўзялі. Сцяпану Пуцілу і Яну Рудзіку завочна далі 20 гадоў і 19 гадоў адпаведна.

Раману Пратасевічу прызначылі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фота: Віталь Піваварчык / БелТА

Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд Раману Пратасевічу:

«Ці засталіся мы верныя сваім каштоўнасцям? Гэты прысуд — гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас, бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія:

— ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах;

— ніхто не павінен праходзіць праз катаванні;

— нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю.

Таму сёння я прашу кожнага беларуса і кожную беларуску: паглядзіце на сябе, ці засталіся вы верныя сваім каштоўнасцям? Бо без іх мы рызыкуем стаць падобнымі да помслівага, бесчалавечнага рэжыму.

Я прашу вас, заставайцеся людзьмі.

Мы выступаем за дэмакратыю і за тое, што ўсе роўныя перад законам. Мы выступаем не за помсту, а за справядлівасць. Таму кожны, хто зараз здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, павінен паўстаць перад судом. Але гэта мусіць быць незалежны і прафесійны суд.

А на гэты і любы іншы прысуд можна адказаць толькі адно: усе беларусы, якія пераследуюцца па палітычна матываваных справах, павінны выйсці на волю. З многімі з іх у нас няма сувязі некалькі месяцаў. Ад нас усё яшчэ хаваюць інфармацыю пра стан Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і сотняў іншых палітвязняў. Да кожнага з іх павінны дапусціць адвакатаў і сваякоў.

Свабоду кожнаму і кожнай», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары13

  • красотка
    03.05.2023
    памятаю відэа ейнай сустрэчы з бацькамі Рамана пасля пасадкі самалёта...
    там блага было з гукам... і яна такімі злымі вачыма глядзела на іх і спрабавала адабраць мікрафон
  • У Багдадзе ўсё спакойна
    03.05.2023
    Паважаная Сьвятлана, ну заставайцеся спакойнай, хто супраць? Толькі перастаньце казаць ад імя беларускага народа. Вас абіралі як рэгента дэмакратычных пераўтварэнняў, тобок Вы абяцалі правесьці _ВЫБАРЫ_!!! Замест гэтага Вы падмянілі сабой і дэмакратыю і калегіяльнасьць і падзел улад. За тры гады няма ніводнай справы даведзеннай да лагічнага канца, калі калабаранты хваля за хваляй ўшчэнт зьнішчаюць беларускія агранізацыі. Проста адкажыце на пытаньне: што было б з Украінай калі б Зяленскі разьязжаў атрымліваць розныя ўзнагароды і сустрэчы замест абароны краіны?
  • Рэальнасць
    03.05.2023
    Максим Дизайнер, У Еўропе ўжо беларус горшы толькі за рускага.
    Едзь у Расію, там ты свой.

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць