Афіша

Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх ахвотных на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі, паведаміла прэс‑сакратар музея Вераніка Сасноўская.

Паводле яе слоў, у НГМ (К. Маркса, 12) 18 і 25 лістапада ў 19.00 у межах акцыі «Вечар у музеі» пройдзе танцавальны марафон. На працягу гадзіны ў музейнай зале гурты старадаўняй музыкі «Пераплут» і «Гальярда» сумесна з тэатрам «Гістрыён» пакажуць музычна‑танцавальную праграму «Гістарычны танец». Прагучаць старадаўнія традыцыйныя танцавальныя мелодыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўночнай Еўропы і сярэднявечныя матывы, а таксама адбудзецца майстар‑клас па традыцыйных і сярэднявечных танцах. Кошт уваходнага білета на танцавальны марафон: для дарослых — 2.200 рублёў, для дзяцей — 1.100 рублёў.

Акрамя таго, як адзначыла Сасноўская,

з 14 лістапада па 9 студзеня 2010 года кожную суботу праводзяцца батлеечныя спектаклі. З 12.00 да 16.00 кожны час арганізоўваецца прагляд традыцыйнага батлеечнага каляднага спектакля «Цар Ірад».

Кошт білета для дарослых і дзяцей — 2.200 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць