Ва ўсіх без выключэння раёнах Беларусі ўведзеныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў
Прычына — адсутнасць дажджоў.
Па стане на дзень 23 мая абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзеныя па ўсёй краіне. Паў нават турыстычны Браслаўскі раён, які трымаўся да апошняга.
На карце чырвоным пазначаныя раёны, дзе цалкам забароненае наведванне лясоў, а жоўтым, дзе заходзіць можна, але нельга заязджаць на машыне ці разводзіць агонь.
Каментары