Паводле звестак Deep State, дзве калоны расійскай тэхнікі змаглі ўвайсці ў горад і высадзіць дэсант, які разгрупаваўся па дамах у раёне Сватаўскай вуліцы.

Як піша праект, частку дэсанту і тэхнікі ўдалося знішчыць.
«Баявыя парадкі УСУ і ворага проста раскіданыя па лесе, ажыццяўляліся ратацыі абодвух бакоў, а вайна ў лесе выглядала «дзіўнай», — піша праект аб прычынах прарыву.
Пра тое, што расійская армія змагла прарвацца ў Купянск, таксама пішуць Z-каналы.
«Хутчэй за ўсё, абарона УСУ на гэтым участку ўяўляе з сябе дзіравую коўдру, што і дазволіла ажыццявіць такі манеўр», — сказана ў адным канале.
Напярэдадні расіяне ў чатыры хвалі спрабавалі прарваць абарону УСУ на Купянскім кірунку, частка расійскіх салдат была пераапранутая ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў.
Роўна два гады таму, 10 лістапада 2022 года, Узброеныя сілы Украіны вызвалілі Купянск.
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары
Хутчэй за ўсё, каб рабіць правакацыі для таго, каб настроіць мясцовае насельніцтва супраць украінскай арміі.
На адным з мясцовым каналаў, які асвятляе бягучыя падзеі ў Купянску пішуць маўляў "украінскія вайскоўцы ходзяць, здымаюць свае тыктокі, забіваюць мірных жыхароў і мініруюць іх трупы".
Мініраваць трупы - гэта тыповая тактыка расейцаў. Такое яны рабілі і ў Ічкерыі.
Таксама на тым жа канале ёсць паведамленні з відэа, што нехта падпальвае дамы мірных жыхароў там, дзе няма ніякіх прылётаў.
Гэта хутчэй за ўсё таксама праца расейскіх дыверсантаў. З той жа мэтай: настроіць мясцовых жыхароў супраць Украіны.
Похоже спешат куда-то.
Видимо есть некий дед Лайн
Спадзяюцца, што потым змогуць заключыць мірнае пагадненне з новымі межамі - па лініі фронта. Таму спяшаюцца перасунуць лінію фронта як мага далей углыб украінскай тэрыторыі.