Здарэнні22

У Брэсце вайсковец злавіў чатырохгадовага хлопчыка, які выпаў з акна трэцяга паверха

«Я нават не паспеў зразумець, што адбываецца», — прызнаўся вайсковец.

У Брэсце яфрэйтар Ілья Касюк — вайсковец 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады — выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку, піша БелТА.

Гэта адбылося 13 лістапада ўдзень. Седзячы ў аўтамабілі каля свайго дома, Ілья Касюк пачуў дзіцячы крык. Ён убачыў хлопчыка, які вісеў на ўзроўні трэцяга паверха, трымаючыся адной рукой за вяроўку для бялізны. Артылерыст дзейнічаў хутка: зняў куртку і падрыхтаваўся лавіць дзіця. Хлопчык не ўтрымаўся і ўпаў, на шчасце, у рукі вайскоўца. Ён перадаў дзіця брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля гэтага адправіўся ў сваю вайсковую частку.

«Гэта было ў абед. Я збіраўся ехаць на дзяжурства. Праграваў машыну і пачуў, як крычыць дзіця, пабегла нейкая жанчына. Выглянуў у акно — і ўбачыў, што вісіць хлопчык, трымаючыся за вяроўку адной рукой. Я адразу пабег. Далей усё вельмі хутка адбылося. Я зняў куртку, а жанчына пабегла ў тую кватэру. Шчыра кажучы, не памятаю, ці быў я адзін, ці нехта яшчэ быў побач. Уніз не глядзеў, толькі наверх, на хлопчыка. У нейкі момант ён адарваўся і ўпаў уніз, прама мне ў рукі», — распавёў падрабязнасці 22-гадовы Ілья Касюк.

Хлопчыка завуць Міша. Ён быў заплаканым і спалоханым. На шчасце, усё абышлося, пры падзенні ён не атрымаў траўмаў.

 «Я нават не паспеў зразумець, што адбываецца», — прызнаўся вайсковец.

Свой учынак Ілья Касюк ацэньвае сціпла, лічычы, што на яго месцы кожны мужчына паступіў бы так жа.

Каментары2

  • Тэкля
    14.11.2024
    Дзякуй табе, Ілля, за выратаванае жыццё дзіцяці
  • ужо прабачце
    17.11.2024
    > вайсковец

    сёння выратаваў дзіця, а заўтра пойдзе забіваць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць