Вайна33

Шайгу паабяцаў рэзкі адказ на спробы прарыву дыверсантаў

Расія аператыўна і жорстка будзе адказваць на спробы прарыву ўкраінскіх фармаванняў на тэрыторыю Расіі, заявіў міністр абароны Сяргей Шайгу.

Сяргей Шайгу. Фота: kremlin.ru

Шайгу расказаў, што 22 мая «ўкраінскія дыверсанты» праніклі ў Белгародскую вобласць. У часе контртэрарыстычнай аперацыі вялікая частка была заблакавана і разгромлена, тыя, што засталіся, адкінуты на тэрыторыю Украіны, «дзе па іх працягвалася нанясенне паражэння да поўнай ліквідацыі». Страты сярод дыверсантаў склалі больш за 70 чалавек, піша РБК.

«На падобныя дзеянні ўкраінскіх баевікоў і ў далейшым будзем рэагаваць аператыўна і гранічна жорстка», — сказаў міністр на пасяджэнні калегіі ведамства.

22 мая ў Грайваронскую гарадскую акругу на мяжы з Украінай пранікла ўзброеная група. Адначасова было абстраляна больш за дзясятак населеных пунктаў. У рэгіёне ўводзілі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У выніку нападу 13 мірных жыхароў атрымалі раненні, адзін чалавек загінуў.

Каментары3

  • Пукін тапут
    24.05.2023
    Хай сядзе ў лужыну і зробіць жорсткі адказ
  • Народна-вызваленчыя атрады
    24.05.2023
    Нiхто цябе пытацца ня будзе.
  • a.hto.tam.idze
    24.05.2023
    СВА распачне?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць