Грамадства5252

Аб'яднаны пераходны кабінет абвясціў вынікі сустрэчы Ціханоўскай з «Байполам»

«Байполаў» стане два, усе «байполаўцы» пройдуць незалежны паліграф, уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачанні і публічную крытыку і не толькі гэта. 

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота

АПК абвясціў вынікі сустрэчы з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай. 

1. Адбываецца рэарганізацыя працы «Байпола». Аб’яднанне сілавікоў Беларусі, куды ўваходзяць Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар і іншыя, аддзяляецца ад фонду «Байпол». У найбліжэйшы час яны вызначацца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы.

2. У адказнасці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца план «Перамога». План «Перамога», як піша АПК, «знаходзіцца ў поўнай бяспецы, працягваецца праца па яго напаўненні і падрыхтоўцы».

3. Каналы медыя «Байпола» дзеляцца наступным чынам: Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаннем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт — за «Байполам» пад кіраўніцтвам Аляксандра Азарава.

4. Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжанне паліграфа ў незалежнага эксперта цягам наступных двух месяцаў.

5. У «Байполе» ў найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі. Арганізацыя выплаціць пазыкі па зарплатах.

6. Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачанні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду другому боку і «Байполу» як супольнасці. Бакі павінны імкнуцца да паразумення і суіснавання.

Напярэдадні АПК выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі «Байпол». Паводле прэс-рэліза, пагроз для канфідэнцыйнай інфармацыі сёння няма, «уцечкі інфармацыі не выяўлена». 

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі.

Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут. 

Каментары52

  • Acab
    13.06.2023
    Падсумую, бо я напуляў абураных камэнтароў нямала.
    Сацыялістычны супраціў ў выгнаньні плянамэрна і няўхільна рушыць да сваёй мэты – найбольшага засваеньня бюджэтных сродкаў
  • Справядлiвы
    13.06.2023
    Структура сілавікоў, якая павінна ілюстраваць сілу, прадукуе толькі сваю нікчэмнасць. Дакладней ужо дзве структуркі і адзін кабінет)
  • Справядлiвы
    13.06.2023
    Стварыце яшчэ 3 Байпола, каб у кожнага байполаўца было па сваім Байполе))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць