Фота: missilery.info

Фота: missilery.info

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у першы дзень саміту НАТА, што Францыя паставіць Украіне ракеты вялікай далёкасці Scalp, як паведамляе «Медуза» са спасылкай на BMF.

«Сёння для нас важна паслаць сігнал аб падтрымцы Украіны, аб адзінстве НАТА», — цытуе ягоныя словы BFM.

Scalp — гэта французская версія брытанскіх ракет Storm Shadow, якія Вялікабрытанія ўпершыню перадала Украіне ў маі.

Далёкасць палёту Storm Shadow складае як мінімум 250 кіламетраў, гэта самая дальнабойная зброя, якую Кіеў атрымліваў з пачатку вайны.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0