Спорт

Баскетбольную зборную Беларусі не дапусцілі да лёсавання Еўра-2025

У аўторак адбылося лёсаванне кваліфікацыйнага турніру мужчынскага чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2025 года. 

Адборачныя групы:

  • A — Славенія, Украіна, Ізраіль, Партугалія;
  • B — Італія, Турцыя, Венгрыя, Ісландыя;
  • C — Іспанія, Латвія, Бельгія, Славакія;
  • D — Нямеччына, Чарнагорыя, Балгарыя, Швецыя;
  • E — Францыя, Харватыя, Боснія, Кіпр;
  • F — Грэцыя, Чэхія, Нідэрланды, Вялікабрытанія;
  • G — Сербія, Фінляндыя, Грузія, Данія;
  • H — Літва, Польшча, Эстонія, Паўночная Македонія.

Тры каманды, якія занялі першыя месцы ў кожнай групе, за выключэннем груп, у якія ўваходзяць сугаспадары Еўрабаскета-2025 (Кіпр, Фінляндыя, Польшча і Латвія), выйдуць у фінальны турнір.

У групах, у склад якіх будуць уваходзіць краіны-гаспадары, права на ўдзел у Еўрабаскеце атрымаюць гаспадар і дзве іншыя каманды, якія занялі самыя высокія месцы.

Фінальны турнір адбудзецца летам 2025 года, вырашальны матч пройдзе ў Рызе.

Зборныя Беларусі і Расіі, а таксама клубныя каманды дыскваліфікавалі з усіх баскетбольных турніраў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць