Свет2727

Еўрасаюз будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна — Барэль

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што ЕС гатовы аказаць Беларусі дапамогу па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы пасля правядзення ў ёй свабодных і дэмакратычных выбараў, паведамляе «Радыё Свабода».

Жазэп Барэль. Фота: AP Photo / Francois Walschaerts

«Мы заклікаем улады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў. ЕС абавязваецца дапамагчы Беларусі стабілізаваць эканоміку і рэфармаваць інстытуты, калі Беларусь стане на шлях пераходу да дэмакратыі», — заявіў Жазэп Барэль ад імя Еўрасаюза з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя.

Тэкст адпаведнай заявы на трох мовах — англійскай, беларускай і рускай — апублікаваны на афіцыйным сайце Еўрасаюза.

Барэль падкрэсліў, што мэта Еўрасаюза — «садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці і ажыццяўленню новых дэмакратычных рэформаў, ствараць новыя працоўныя месцы і павышаць узровень жыцця людзей, у тым ліку праз Усеахопны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі з бюджэтам да трох мільярдаў еўра».

«ЕС будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна, на іх шляху да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая б была часткай мірнай Еўропы», — заявіў еўрачыноўнік.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза таксама выказаў занепакоенасць станам правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з павелічэннем колькасці палітвязняў, размяшчэннем у Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» як дэстабілізуючым уплывам у рэгіёне і рызыкай, якую яны ўяўляюць для суверэнітэту Беларусі.

«ЕС будзе працягваць ціснуць на беларускі рэжым так доўга, як гэта спатрэбіцца. ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з'яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею.

ЕС аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы», — заявіў Жазэп Барэль.

Каментары27

  • Mafkees
    08.08.2023
    Космические корабли бороздят просторы большого театра.. Помогите лучше Украине навести порядок в регионе.
  • Boris
    08.08.2023
    дада, закрывая понгранпереходы. знаем вашу поддержку.  
  • Саўка ды Грышка
    08.08.2023
    2 Байполы, 2 Моладзевых Хабы, Офіс Віленскі, НАУ Варшавянскі, Каардынацыйная Рада агульнабеларускасходаўская, Габінэт Пераходны прыпраўлены Азаравым, Байсол самы чэсны, Праваабаронцы безлічныя, Медыі ў Маліне - эх, Барэль, як бы вам там на кагосці не забыцца, вельмі мы ў Беларусі непакоімся!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы54

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць