Справу відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонкі Таццяны Пыцько перадалі ў абласны суд
Сужэнцам ставяць у віну «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

Першае пасяджэнне прызначана на 5 верасня 2023 года. Яно будзе закрытым. Весці справу будзе суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў, піша канал «Витебск, я гуляю!».
Таццяна Пыцько — шматдзетная мама, іх агульнае з Вячаславам аднагадовае дзіця цяпер знаходзіцца ў яе сваякоў.
Відэааператара Вячаслава Лазарава затрымалі ўвечары 9 лютага.
Да Таццяны Пыцько ў той жа дзень прыйшлі з ператрусам і забралі тэхніку. На той момант жонка з мужам ужо некалькі месяцаў жылі асобна.
6 чэрвеня Таццяну таксама затрымалі.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары