Свет22

Хунта Нігера патрабуе ад'езду французскага пасла, але Парыж не збіраецца падпарадкоўвацца путчыстам

Вайскоўцы захапілі ўладу ў Нігеры, арыштаваўшы прэзідэнта краіны Махамеда Базума па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і падрыве нацыянальнай бяспекі. З моманту перавароту ён утрымліваецца ў падвале прэзідэнцкага палаца.

Паліцэйскія сядзяць каля будынка мытні ў сталіцы Нігера Ніямеі, куды прывезлі гуманітарную дапамогу з Буркіна-Фасо. Фота: Sam Mednick / AP

Ваенная хунта ў Нігеры, якая прыйшла да ўлады шляхам перавароту ў канцы ліпеня, загадала паслу Францыі пакінуць краіну на працягу 48 гадзін, аднак Парыж заяўляе, што не мае намеру выконваць патрабаванні незаконных уладаў, піша Бі-бі-сі.

Вайскоўцы захапілі ўладу ў Нігеры, арыштаваўшы прэзідэнта краіны Махамеда Базума па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і падрыве нацыянальнай бяспекі. З моманту перавароту ён утрымліваецца ў падвале прэзідэнцкага палаца.

Адным з патрабаванняў дэманстрантаў, якія падтрымалі пераварот, быў сыход Францыі з Нігера. Нігер — былая французская калонія і Францыя дагэтуль мае немалы ўплыў у гэтай краіне.

У апошняй заяве МЗС Нігера гаворыцца, што французскі пасол Сільвэн Ітэ ў пятніцу адмовіўся прыйсці на сустрэчу з міністрам замежных спраў краіны, у сувязі з чым нігерскія ўлады адклікалі яго акрэдытацыю.

Акрамя няяўкі Ітэ хунта таксама спасылаецца на «іншыя дзеянні французскага ўрада, якія супярэчаць інтарэсам Нігера».

У пятніцу ўвечары Міністэрства замежных спраў Францыі заявіла, што Парыж прыняў да ведама меркаванне хунты, але путчысты не маюць права вылучаць такія патрабаванні, бо не з'яўляюцца законнай уладай.

«Акрэдытацыя пасла выдаецца выключна законна абранымі ўладамі Нігера», — цытуе агенцтва AFP неназванай крыніцы ў МЗС Францыі.

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама паведамляе, што, паводле іх інфармацыі, у Нігеры гучаць заклікі да ад'езду шэрагу супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі, але афіцыйнага запыту Вашынгтон пакуль не атрымліваў.

Расія замест Францыі?

У пятніцу нігерскі ваенны ўрад таксама санкцыянаваў увод у краін войскаў суседніх Малі і Буркіна-Фасо, калі Нігеру спатрэбіцца абарона ў яго супрацьстаянні з шэрагам краін Заходняй Афрыкі, якія заклікаюць вярнуць да ўлады дэмакратычна абранага прэзідэнта Базума.

Ваенны пераварот моцна абвастрыў адносіны Нігера не толькі з краінамі Афрыкі, але і з Захадам. У выпадку з Францыяй яны дасягнулі крытычнага пункту.

На працягу дзесяцігоддзяў французскі кантынгент дапамагаў нігерыйскай арміі ў барацьбе супраць ісламістаў, якія вядуць актыўную дзейнасць у рэгіёне Сахель на захадзе афрыканскага кантынента.

У пачатку жніўня зрынуты прэзідэнт Базум праз калонку ў Washington Post заявіў, што цяпер увесь рэгіён можа аказацца пад уплывам Расіі ў асобе ПВК «Вагнер».

Паводле яго слоў, ваенная хунта Нігера, як і хунты суседніх Малі і Буркіна-Фасо, робіць стаўку на расійскіх наймітаў, якія, па задуме путчыстаў, павінны прыйсці на змену французам і амерыканцам, якія дагэтуль дапамагалі Нігеру.

Паводле даных заходніх разведак, атрады ПВК «Вагнер» сапраўды аказвалі садзейнічанне ваенным пераваротам у афрыканскіх краінах і значна ўмацавалі расійскі ўплыў на кантыненце ў апошнія гады.

Аднак цяпер, у святле магчымай гібелі стваральніка і лідара ПВК Яўгена Прыгожына і няяснай будучыні кампаніі, разлікі нігерскай хунты могуць не апраўдацца.

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    26.08.2023
    Не "хунта", а мирные демократические повстанцы с автоматами и грантаметами.
  • Алесь
    27.08.2023
    Рэдакцыя, калі ласка, пішыце пісьменна. Не "нігерыйскі", а "нігерскі". Нігерыйскі — гэта Нігерыі, а вось нігерскі — гэта Нігера.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць