Свет2020

Хунта Нігера заявіла, што Францыя непасрэдна атакавала армію краіны

Як сцвярджаюць путчысты, Францыя таксама парушыла закрытую паветраную прастору Нігера. У краіне аб'яўлены стан павышанай баявой гатоўнасці.

Французскі вайсковы кантынгент у Нігеры. Фота: Jerome Delay / AP

Вайсковая хунта Нігера паведаміла, што французскія сілы атакавалі пазіцыі нацыянальнай гвардыі краіны. Разам з гэтым, па сцвярджэннях путчыстаў, з суседняга Чада ў закрытую паветраную прастору Нігера «ўварваўся» французскі вайсковы самалёт з адключанымі транспондарамі.

Адпаведныя заявы путчыстаў 9 жніўня перадаў тэлеканал Al Arabia.

Паводле інфармацыі хунты, раніцай 9 жніўня Францыя атакавала пазіцыі нігерскіх нацгвардзейцаў і сілавым спосабам вызваліла з нігерскай турмы 16 чалавек, «звязаных з экстрэмісцкімі групоўкамі». У той жа час у закрытай паветранай прасторы Нігера некалькі гадзін лётаў французскі вайсковы самалёт, які не выходзіў на сувязь.

У сувязі з гэтым путчысты аб'явілі стан павышанай баявой гатоўнасці па ўсёй тэрыторыі краіны і пачалі ствараць атрады апалчэння ў дапамогу арміі ў сталіцы Нігера, горадзе Ніамэй.

Таксама тэлеканал Al Arabia паведамляе, што пасольства ЗША ў Нігеры рэкамендавала сваім грамадзянам схавацца ў бяспечных месцах і пазбягаць наведвання цэнтра горада Ніамэй.

Нагадаем, што ў канцы ліпеня ў Нігеры адбыўся прарасійскі вайсковы пераварот, у выніку якога легітымны прэзідэнт краіны Махамед Базум быў скінуты і ізаляваны. З гэтага часу новая мяцежная адміністрацыя пачала актыўна рваць усе сувязі з Захадам і яго саюзнікамі ў Афрыцы, аддаючы перавагу Расіі і наймітам з ПВК «Вагнер».

У адказ на гэта краіны Заходняй Афрыкі пры падтрымцы ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і ўсяго астатняга Еўрасаюза прад'явілі путчыстам ультыматум з пагрозай вайсковай інтэрвенцыі, паводле якога хунта павінная вызваліць прэзідэнта Нігера і вярнуць яму ўладу. Тэрмін гэтага ўльтыматуму ўжо скончыўся.

Каментары20

  • Vive la France!
    09.08.2023
    Кабзда тебе, хунта!
  • mikola
    09.08.2023
    Zgodzen ! Treba kab vyzvalili Prezydenta ! Huntu za Kraty !
  • Бб
    09.08.2023
    Вось гэта демакратычна, ультыматум и пагроза уварвання. Падобнае ла СВО, прауда ж, бастыен бармалейшчыны?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць