Свет66

Крыўдна, што з вуснаў Папы гучаць вялікадзяржаўныя ідэі Расіі — МЗС Украіны

У МЗС Украіны выказалі шкадаванне ў сувязі з нядаўнай заявай папы Францішка.

25 жніўня тэлемост звязаў Расію і Ватыкан. Удзельнікі Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі змаглі пагутарыць з Папам Францішкам. Фота: vaticannews.va

Пра гэта ў сваім каментары ў панядзелак заявіў спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка, піша «Еўрапейская праўда».

Нікаленка прывёў цытату з выступу Францыска перад удзельнікамі Х Усерасійскага дня каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу 25 жніўня. 

«Ніколі не забывайце пра спадчыну. Вы — нашчадкі вялікай Расіі: вялікай Расіі святых, кіраўнікоў, вялікай Расіі Пятра І, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны. Вы — нашчадкі вялікай Матухны Расіі, крочце наперад з гэтым. І дзякуй вам — дзякуй за ваш спосаб быць, за ваш спосаб быць рускімі», — працытаваў словы Францішка Нікаленка.

Характэрна, што інфармацыйны партал Апостальскай Сталіцы Vatican News выклаў тэкст звароту Папы на сваім сайце, аднак паказаны пасаж у ім адсутнічае. У той жа час у сеціве ёсць відэаўрывак звароту Папы з гэтай цытатай.

Нікаленка зазначыў, што «менавіта такой імперыялістычнай прапагандай, «духоўнымі змацаваннямі» і «патрэбнасцю» ў выратаванні «вялікай Матухны Расіі» Крэмль апраўдвае забойствы тысяч украінцаў і ўкраінак і знішчэнне соцень украінскіх гарадоў і вёсак».

«Вельмі крыўдна, што расійскія вялікадзяржаўныя ідэі, якія, уласна, і з'яўляюцца прычынай хранічнай агрэсіўнасці Расіі, свядома ці несвядома, гучаць з вуснаў Папы, місія якога, у нашым разуменні, якраз палягае ў тым, каб адкрыць вочы расійскай моладзі на разбуральны курс цяперашняга расійскага кіраўніцтва», — пракаментаваў прадстаўнік МЗС Украіны.

Раней у ліпені Папа Францішак заклікаў Расію аднавіць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, звярнуўшыся да «сваіх братоў — уладаў Расійскай Федэрацыі».

Каментары6

  • Спадар
    29.08.2023
    Гэты "папа" ---- ну чысты ёлупень!
  • Янка
    29.08.2023
    Нажаль Ватыкан у апошні час робіць вельмі неўдалыя прамовы і справы, што моцна адштурхоўвае ад яго паству на карысць іншых галін хрысціянства і нават канфесій.
    Гэта і абуральнае дараванне рыцарскага звання сумна вядомаму падсанкцыйнаму гаманцу рэжыма Зайцаву за пэўную фінансаваую дпамогу ў адбудове касцёлаў. Фактычна гэта выглядае як індульгенцыя, забароненая Ватыканам яшчэ ў XVI ст.
    Гэта і шматлікія недарэчныя заявы папы Францыска ў датычэнні да расейска-украінскай вайны, а ягоная апошняя прамова ўвогуле выглядае як адкрытая падтрымка расейскага імперыялізму.
    Між тым вялікая колькасць каталіцкіх беларускіх святароў павяла сябе годна і ў 2020 падтрымала пратэсты, што стала нагодай для відавочнага пераследу каталіцкай царквы ў Беларусі рэжымам, а пабудаваны каталіцкай грамадой чырвоны касцёл ў Менску ўвогуле адабралі ў каталіцкай парафіі. Цікава, што зараз распавядаюць цалуючым запламбаваныя дзверы касцёла удзельнікам экскурсій ідэялагічна атэставаныя гіды?
  • Трымайцеся свайго!
    29.08.2023
    Толькі пратэстанты ды ўніяты выратаюць Беларусь, бо няма аніякага даверу ні рускім/імперскім папам, ні ватыканскім кардыналам!

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць